BE RU EN

У Беластоку ўвекавечаць памяць ВКЛ

  • 22.03.2017, 18:32

У сталіцы Падляшша з'явіцца вуліца, плошча ці сквер, названыя ў гонар ВКЛ.

Грамадскі дзеяч Радэк Пусько падаў прэзідэнту Беластока заяву з просьбай назваць вуліцу, плошчу або сквер у гонар Вялікага Княства Літоўскага, паведамляе «Радыё Рацыя». З ягоных слоў, ВКЛ з'яўляецца супольнай гістарычнай спадчынай беларусаў, палякаў і літоўцаў, таму ў Беластоку, які вядомы сваім шматнацыянальным характарам, павінны з'явіцца тапонім у гонар ВКЛ. Радэк Пусько мяркуе, што прэзідэнт і чыноўнікі павінны адгукнуцца на гэтую прапанову:

- Прыняцце гэтай пастанову я пакідаю прэзідэнту, бо ён найлепш дасведчаны ў гэтым. Падначаленыя яму чыноўнікі лепш ведаюць, дзе праектуюцца новыя скверы, плошчы, вуліцы, ці ёсць вольныя месцы. Чакаю пазітыўнай пастановы, бо Вялікае княства Літоўскае - гэта нашая гісторыя, нашая агульная традыцыя, нашая спадчына, якая патрабуе годнага шанавання. Чыноўнікі будуць разглядаць заяву і шукаць прыдатнае месца. Калі такое месца знойдзецца, то прэзідэнт накіруе адпаведны праект пастановы на сесію гарадской Рады. Падляшша да 1569 года было ў складзе ВКЛ, а пасля Люблінскай уніі ўвайшло ў склад Польскага Каралеўства. Да сённяшняга дня на гербе Беластока захаваўся герб "Пагоня".

Апошнія навіны