BE RU EN

Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $50

  • 22.03.2017, 18:15

Нафта патаннела на фоне публікацыі звестак аб павелічэнні камерцыйных запасаў ЗША.

Кошт эталоннага гатунку нафты Brent упаў ніжэй за 50 даляраў за барэль упершыню з лістапада 2016 года. Паводле звестак на 17:35 паводле беларускага часу, яна каштавала 49,99 даляра. Пра гэта сведчаць звесткі лонданскай біржы ICE, піша lenta.ru.

Кошты апусціліся амаль на два адсоткі ў параўнанні з закрыццём папярэдняй гандлёвай сесіі. Нафта патаннела на фоне публікацыі звестак аб павелічэнні камерцыйных запасаў у ЗША. Яны выраслі амаль на пяць мільёнаў барэляў. Пры гэтым прагназавалася, што яны павялічацца на 2,8 мільёна бочак.

Апошнія навіны