BE RU EN

На ўездзе і выездзе ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» зменіцца схема руху транспарту

  • 22.03.2017, 16:19

На пунктах уезду і выезду на прывакзальнай плошчы аэрапорта павялічаць колькасць палос для руху аўтамабіляў.

У сувязі з мадэрнізацыяй на ўездзе і выездзе з прывакзальнай плошчы Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» будзе часова змяняцца схема дарожнага руху, піша tut.by.

- На пунктах уезду і выезду на прывакзальнай плошчы аэрапорта павялічаць колькасць палос для руху аўтамабіляў. Таксама будзе вылучаная асобная паласа для руху грамадскага транспарту, - паведамілі ў аэрапорце. - Падчас будаўніцтва часова і паэтапна будуць перакрываць існыя дарожныя палосы.

Супрацоўнікі аэрапорта папярэджваюць, што гэтыя змены могуць выклікаць некаторыя нязручнасці пры наведванні аэрапорта і просяць планаваць наведванне аэрапорта загадзя, з улікам названых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны