BE RU EN

Нарвэжская мойва не дапяла з Беларусі да расейскіх пакупнікоў

  • 21.03.2017, 21:20

Рассельгаснагляд спыніў увоз з Беларусі 1,45 тоны нарвэжскай мойвы.

У пункце прыняцця паведамленняў «Красны Камень» 20 сакавіка гэтага года супрацоўнікамі Памежнай управы ФСБ Бранскай вобласці Расеі быў прыпынены рух аўтатранспартнага сродку, які перавозіў з боку Рэспублікі Беларусь марожаную мойву нарвэжскай вытворчасці, паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду.

У рамках ўзаемадзеяння для правядзення далейшага кантролю тавар быў перададзены спецыялістам Управы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Высветлілася, што прадукцыя агульнай вагой 1,45 тоны перавозілася ў аўтафургоне. Тавар накіроўваўся з Светлагорска Гомельскай вобласці ў Клінцы Бранскай вобласці для раздробнага гандлю.

Пры гэтым было выяўлена, што тавар перавозіцца без ветэрынарнага сэртыфіката, у антысанітарных варунках, з парушэннем тэмпературнага рэжыму транспартавання, а месца ладавання прадукцыі, пазначанага ў таварна-транспартным пасведчанні, няма ў Рэестры арганізацый і асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку і (або) захоўванне падкантрольных тавараў, што перамяшчаюцца з тэрыторыі адной дзяржавы-чальца Мытнага саюза на тэрыторыю іншай дзяржавы – чальца Мытнага саюза.

Апошнія навіны