BE RU EN

Экспэрты вызначылі найлепшыя краіны свету

  • 21.03.2017, 20:54

Першае месца рэйтынгу і годнасць найлепшай краіны атрымала Швайцарыя.

Аўтарытэтнае амэрыканскае выданне U. S. News & World Report супольна з Уортанскай школай бізнэсу і кампаніяй BAV Consulting назвалі найлепшыя краіны свету.

У рамках даследавання 2017 Best Countries report экспэрты апыталі больш за 20 тысяч паспяховых прадпрыемцаў, прадстаўнікоў эліты і простых грамадзян з 80 найбольш развітых краін. Сярод асноўных крытэраў, паводле якіх ацэньваліся краіны: эканамічны дабрабыт, узровень палітычных і грамадзянскіх свабод, якасць жыцця, паведамляе nv.ua.

У выніку першае месца рэйтынгу і годнасць найлепшай краіны атрымала Швайцарыя, якая, як гаворыцца ў справаздачы, адкрытая для прадпрымальніцтва і забяспечвае годны ўзровень жыцця. На другім месцы размясцілася Канада, якая таксама забяспечвае высокі ўзровень жыцця, а на трэцім – Вялікабрытанія. Украіна заняла 73 месца з 80.

Найлепшыя краіны свету

Швайцарыя

Канада

Вялікабрытанія

Нямеччына

Японія

Швэцыя

ЗША

Аўстралія

Францыя

Нарвэгія

Апошнія навіны