BE RU EN

Беларусы Варшавы адзначаць Дзень Волі ўрачыстым шэсцем

  • 21.03.2017, 18:26

Увечары 25 сакавіка ў «Беларускім доме» выступіць вядомая беларуская спявачка Кася Камоцкая.

Удзельнікі збяруцца а 12:30 ля помніка Касцюшку (Plac Żelaznej Bramy), адкуль накіруюцца вуліцамі Маршалкоўскай, Свентакшыскай, Новым Святам і Кракаўскім Прадмесцем да помніка Адаму Міцкевічу, дзе адбудзецца мітынг. Арганізатары заклікаюць прыходзіць на шэсце з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Затым «Беларускі Дом» у Варшаве запрашае ўсіх ахвотных да сябе - а 18:00 на вуліцу 13, m.3, дзе адбудзецца вечар з удзелам беларускай рок-князёўны Касі Камоцкай.

У нядзелю 26 сакавіка а 18:00 у Варшаве будзе адслужаная імша за Радзіму. Набажэнства пройдзе ў капліцы Res Sacra Miser (Krakowskie Przedmieście 62).

Апошнія навіны