BE RU EN

Польска-беларускі гурт RADIO SLAM выпусціў кліп

  • 21.03.2017, 16:23

Экс-бубнач The Toobes Стас Ламакін пакарае польскі шоў-бізнэс.

Калісьці ў Беларусі быў вельмі паспяховы і шматспадзеўны гурт The Toobes, паведамляе «Еўрарадыё». Праз некаторы час ён знік. Яго бубнач і фронтмэн каманды Стас Ламакін асеў у Польшчы і стварыў там гурт RADIO SLAM, які выконвае музыку, вельмі падобную на «тубсаўскую». Сам жа Стас кінуў барабаны і пачаў граць на гітары.

Cа Стасам у RADIO SLAM граюць два маладыя польскія музыкі. Разам яны прадаўжаюць прабіваць сцяну тамтэйшага шоў-бізнэсу са шматлікімі выступамі ў клубах і на фестывалях, удзеламі ў конкурсах.

А сёння, 21 сакавіка, RADIO SLAM выпусцілі кліп на апошні сінгл каманды «Save the day». Рэжысёрам роліка стаў Антон Волкаў - мянчук, які скончыў Акадэмію мастацтваў, а цяпер працуе на тэлевізіі.

Апошнія навіны