BE RU EN

Лукашэнка: Дэкрэт №3 я не касаваў і нават не прыпыняў

  • 21.03.2017, 16:06

Дыктатар заявіў, што ніколі не адмовіцца ад падатку на беспрацоўных.

«Як бы ні было непапулярна: дэкрэт №3 я не касаваў і нават не прыпыняў. Гэта няправільна гавораць. Дэкрэт №3 сёння працуе. Адзінае, што я запатрабаваў, калі ўлада вінаватая была (адправілі гэтыя «лісты шчасця» каму трэба і каму не трэба), - прыпыніць выплату на гэты год. Але за гэты час мы выверым усе спісы», - заявіў Лукашэнка ў Магілёве.

Ён падкрэсліў, што ўважае за ненармальную сітуацыю, калі мільёны людзей працуюць, а 300-350 тысяч бадзяюцца незразумела дзе, паведамляе «БелТА».

«350 тысяч, якія павінны працаваць і не працуюць. І не нясуць ніякай нагрузкі, - адзначыў беларускі дыктатар. - Вы павінны ведаць, што я ад гэтага не адступлю».

«Гэты дэкрэт - лакмусавая паперка ў сацыяльнай сферы. Ён высвеціў вельмі многія негатыўныя пытанні. Мы ад яго адмаўляцца не будзем», - рэзюмаваў дыктатар.

Апошнія навіны