BE RU EN

Знакаміты беларускі стартап прадэманструюць на буйной дубайскай выставе

  • 21.03.2017, 14:55

У выставе Cabsat удзельнічаюць больш за 900 кампаній.

Праект Kino-Mo беларускіх распрацоўшчыкаў пакажуць на буйной выставе Cabsat у Дубаі. Імпрэза пачалася сёння і будзе ісці да 23 сакавіка. Cabsat прысвечаная дасягненням у галіне лічбавага і спадарожнікавага вяшчання. Удзельнічаюць больш за 900 кампаній, піша onliner.by.

Стартап Kino-mo прыдумалі два беларусы - Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк. Праект стварае эфект аб'ёмных галаграм, якія нібы параць у паветры. У 2015 годзе Kino-mo ўвайшоў у тройку найлепшых на брытанскім конкурсе стартапаў Pitch to Rich ад кампаніі Virgin Group бізнэсоўца Рычарда Брэнсана. Восенню 2016 года амерыканскі мільярдэр Марк К’юбан падпісаў з кампаніяй дамову аб інвеставанні ў Kino-mo.

Апошнія навіны