BE RU EN

Галоўнае беларускае багацце

  • 21.03.2017, 14:14

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны лясоў.

Ва ўсім свеце 21 сакавіка адзначаюцца Міжнародны дзень лясоў або Сусветны дзень абароны лясоў, піша novychas.by. А вы ведаеце, колькі ў Беларусі дрэў ва ўзросце больш за 800 гадоў?

Міжнародны дзень лясоў быў уведзены ў 1971 годзе. А ў 2012 годзе Генеральная Асамблея ААН сваёй рэзалюцыяй №67/200 ад 21 снежня 2012 прыняла пастанову адзначаць штогод 21 сакавіка Міжнародны дзень лясоў (International Day of Forests) як падставу праінфармаваць грамадства аб важнасці захавання лясоў і для павышэння дасведчанасці аб іх значэнні.

З кожным днём плошчы сусветных лясоў няўхільна скарачаюцца, кожную секунду Зямля губляе больш за 1,5 гектараў натуральнага лесу. Перш за ўсё гэта звязана з ростам колькасці насельніцтва і пераўтварэннем лясных тэрыторый для розных чалавечых патрэб.

Скарачэнне плошчы лясоў вядзе да непапраўных працэсаў, якія маюць глабальнае значэнне для прыроды і жыцця чалавецтва. У сувязі з гэтым асноўнай задачай Міжнароднага дня лясоў з'яўляецца прыцягненне ўвагі жыхароў планеты да праблемы захавання лясоў, інфармаванне аб значнасці лясных экасістэм, іх сапраўдным стане, асноўных захадах для іх абароны і аднаўлення.

Апошнія навіны