BE RU EN

Аляксандра Сасновіч перамагла ў першым раўндзе тэніснага турніру ў Маямі

  • 21.03.2017, 12:48

Прызавы фонд спаборніцтва - $7 мільёнаў.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў кваліфікацыі турніру катэгорыі «Прэм'ер» у амерыканскім Маямі (прызавы фонд - $7 млн), паведамляе БелТА.

У першым раўндзе спаборніцтваў Сасновіч, якая займае 120-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў трохсэтавым паядынку балгарскую тэнісістку Эліцу Коставу (141-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:2, 0:6, 6:2.

Наступнай спаборніцай Аляксандры Сасновіч будзе полька Магда Лінет (73). Пераможца іх сустрэчы атрымае пропуск у асноўную сетку гэтага прэстыжнага турніру. Летась спаборніцтвы ў Маямі выйграла найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. Матчы асноўнага этапу пройдуць на адкрытых хардовых кортах Маямі з 22 сакавіка да 2 красавіка.

Апошнія навіны