BE RU EN

Што падаражэла і падаражэе найбліжэйшым часам

  • 21.03.2017, 11:05

Улады не перастаюць «радаваць» беларусаў новымі сюрпрызамі.

Белпошта павышае фіксаваныя тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання для фізічных асоб. Як паведамляецца ў пастанове Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кошт перасылкі ўнутры краіны ліста або бандэролі вагай да 20 гр, паштовай карткі вырасце з 0,36 да 0,42 рубля.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб кошт перасылкі па Беларусі ліста або бандэролі вагай да 20 гр, паштовай карткі вырасце з 0,3 да 0,35 рубля, піша «Салідарнасць».

Аператар МТС паінфармаваў сваіх абанентаў пра змену тарыфаў на шэраг паслуг з 1 красавіка 2017 года.

Прычына падаражэння паслуг у кампаніі патлумачылі «ростам дадатковых выдаткаў на развіццё сеткавай інфраструктуры сотавай сувязі, укараненне новых тэхналогій, павышэнне якасці паслуг, і складзе не больш за 9% у бок павелічэння да ўзроўню існых тарыфаў на паслугі».

У МТС адзначылі, што падаражанне не закране кошт унутрысеткавых званкоў на тарыфы «МТС Смарт» і «МТС Смарт+», кошт паслуг на тарыфе «МТС СМАРТ Безліміцішча», сума акцыйнай абаненцкай платы для новых абанентаў на ўсёй лінейцы тарыфаў «МТС СМАРТ».

Нагадаем, што раней двойчы падаражэла аўтамабільнае паліва (у абодвух выпадках на адну капейку).

Апошнія навіны