BE RU EN

«Зубры» вяртаюцца?

  • 20.03.2017, 20:18

Тысячы налепак з лагатыпам легендарнага руху «Зубр» з'явіліся ў Менску і прадмесцях.

Яркія стыкеры, на якіх таксама ёсць лозунг «Баста», запрашаюць на акцыю, якая пройдзе ў сталіцы 25 сакавіка, паведамляе сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Налепкі з'явіліся на прыпынках, тумбах для аб'яў, слупах і ў людных месцах горада.

Рух супраціву «Зубр» быў заснаваны 15 гадоў таму, напярэдадні выбараў прэзідэнта 2001 года. Цягам некалькіх месяцаў ён стаў найбуйнейшай і самай вядомай арганізацыяй у Беларусі. «Зубры» правялі сотні акцый і перформансаў у падтрымку незалежнасці і дэмакратычнага шляху развіцця краіны. Рух стаў галоўным арганізатарам Плошчаў 2001 і 2006 гадоў.

Апошнія навіны