BE RU EN

Алексіевіч узначаліла раду стыпендыі імя Магдалены Радзівіл

  • 20.03.2017, 19:30

Стыпендыя прызначаная для творчай працы і будзе ўручацца раз на год.

20 сакавіка «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвясціў аб заснаванні стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц і назваў імёны стыпендыянтак, інфармуе nn.by.

Стыпендыя прызначаная для творчай дзейнасці і будзе ўручацца раз на год. Узрост аўтараў, намінаваных на яе, не абмяжоўваецца.

Спіс кандыдатак і імёны пераможцаў абіраюцца Радай стыпендыі, у склад якой уваходзяць: Святлана Алексіевіч (старшыня Рады), Уладзімір Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч (Сачанка), Юлія Чарняўская.

Стыпендыянткамі гэтага года сталі: Таццяна Барысік (Магілёў), Алена Брава (Барысаў), Дар'я Ліс (Смаргонь).

Магдалена Радзівіл была адной з самых шчодрых мецэнатак беларускай культуры і прэсы ў першай палове ХХ ст. За сваё спрыянне беларускай культуры яна ўвайшла ў канфлікт з некаторымі сваімі сваякамі, перакананымі палякамі.

Апошнія навіны