BE RU EN

Слонімскі актывіст: Да ўладаў даверу няма

  • 20.03.2017, 16:51

Віктар Марчык выйшаў на волю.

Суд над слонімскім актывістам Віктарам Марчыкам, якога ўчора затрымалі пасля «Марша недармаедаў», перанесены на пятніцу, піша gazetaby.com.

Сёння ў судзе ён хадайнічаў, каб працэс перанеслі, бо збіраецца шукаць адваката:

«У аддзяленні да мяне ставіліся міліцыянты нармальна, хоць з пратаколам не пагадзіўся. Мяне падставілі ўлады, і даверу да іх больш няма. Мы дамаўляліся з намесніцай старшыні райвыканкама Кацярынай Руткоўскай, што мітынгаваць на плошчы не будзем, што не будзе ніякай сімволікі. Я сваё слова стрымаў, ціха і спакойна прывёў людзей да выканкаму. А тое, што ім не спадабалася, якія людзі задавалі пытанні, то гэтага я нічога ім не абяцаў. Карацей, даверу больш да нашых уладаў няма»

Апошнія навіны