BE RU EN

«Патрабуем сумленных выбараў, каб краінай кіравалі разумныя людзі»

  • 20.03.2017, 12:35

На стыхійнай акцыі пратэсту жыхарка Лунінца распавяла пра настроі людзей у горадзе.

«У нас няма ніякай мадэрнізацыі. Усё, што нам дасталася ад СССР — тое і працуе. У горадзе толькі лядовы і басейн, а за якія грошы туды хадзіць? Мы дамагаемся сумленных выбараў, каб намі кіравалі сумленныя і разумныя людзі. А то стварылі такую сістэму, што чалавек прыходзіць на працу і думае як накрасці. Вось і крадуць. «Хто ва ўладзе — трэба красці». Мы ўжо нацярпеліся. Мы не хочам так жыць», - распавяла жанчына.

18 сакавіка ў Лунінцы на галоўную плошчу выйшла блізу 20 чалавек, каб распавесці пра свае праблемы.

Апошнія навіны