BE RU EN

У Печах памёр малады жаўнер

  • 2.03.2017, 11:39

Міністэрства абароны спрабавала замяць выпадак.

Як паведамляе «Наша Ніва», 19 студзеня ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры ў Печах пад Барысавам памёр салдат паветрана-дэсантных войскаў.

Паводле інфармацыі ад крыніц, хлопцу стала дрэнна прама на пляцы, выратаваць яго не ўдалося.

У Міністэрстве абароны факт смерці не адмаўляюць.

«Гэта мела месца, але мы не каментуем здарэнне з этычных прычын, тым больш, што гэта не звязана непасрэдна з праходжаннем вайсковай службы», — заявіў прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Апошнія навіны