BE RU EN

ЦСКА Ганчарэнка атрымаў выязную перамогу над «Церакам»

  • 19.03.2017, 19:24

Маскоўскі клуб, які ўзначальвае беларускі спецыяліст, перамог каманду з Грознага з лікам 1:0.

Маскоўскі ЦСКА, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Віктарам Ганчарэнка, на выездзе з мінімальным лікам перамог грозненскі «Церак» у матчы 20-га тура чэмпіянату Расеі — 1:0, паведамляе «Прессбол».

Армейцы, якія набралі 39 балаў, займаюць другое месца ў турнірнай табліцы, адставанне ад лідара «Спартака» — 6 балаў, у «Зеніта», якога чакае гульня з «Арсеналам», пакуль 36 балаў.

З Ганчарэнкам у трох сустрэчах чэмпіянату каманда ні разу не саступіла, ні разу не прапусціла і забіла 5 мячоў.

Церак — ЦСКА — 0:1

Гол: 0:1 — Іёнаў (28).

Апошнія навіны