BE RU EN

Верхаводы «ДНР/ЛНР» пачалі «інтэграцыю» ў Расею

  • 19.03.2017, 11:09

У акупаваным Крыме прэзентавалі структуру, якая зоймецца «інтэграцыяй Данбаса ў Расейскую Федэрацыю».

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Крэмль ужо знайшоў для «нацыяналізаваных» прадпрыемстваў «ЛДНР» новых пастаўшчыкоў сыравіны, каб замяніць страчаныя пасля блакады сувязі з украінскімі прадпрыемствамі.

На першым пасяджэнні «інтэграцыйнага камітэта» прысутнічалі верхаводы «рэспублік» Ігар Платніцкі і Аляксандр Захарчанка. Сустрэча прайшла 17 сакавіка ў Крыме. Туды прадстаўнікі тэрарыстычных арганізацый прыехалі на святкаванне 3-й гадавіны анэксіі паўвострава.

Захарчанка і Платніцкі заявілі, што іх з Украінай больш нічога не звязваюць. Яны падкрэслілі, што галоўны партнёр для «рэспублік» — гэта Расея, часткай якой яны хочуць стаць.

Дэкларацыі пра «маці-Расею» падчас пасяджэння былі падмацаваныя ініцыятывамі з боку дэпутатаў расейскай Дзяржаўнай думы аб так званых «грамадзянах ЛДНР».

Каардынаваць працу «інтэграцыйнага камітэта» будзе дэпутат Дзярждумы РФ і намеснік старшыні Расейскай абшчыны Крыма Андрэй Казенка.

Падчас паездкі Захарчанкі і Платніцкага ў Крым у студзені на святкаванне гадавіны Пераяслаўскай рады дэпутат казаў, што стварыў у Дзярждуме групу «парламенцкіх кантактаў» з «ЛДНР». Тады, здаецца, як і з'явілася ідэя Інтэграцыйнага камітэта «Расея-Данбас».

Казенка заявіў, што падрыхтаваны законапраект пра неабходнасць скасавання працоўных патэнтаў для «грамадзян» «ДНР» і «ЛНР». Кіраўнік акупацыйнага крымскага «парламента» Уладзімір Канстанцінаў прапанаваў праект «Рассрэгіён». Згодна якому, стане нібыта магчымым найбольш поўнае супрацоўніцтва з «рэспублікамі».

Са слоў Захарчанкі, ва ўмовах транспартнай блакады з боку Украіны, прадпрыемствы некантраляваных тэрыторый Данбаса ўжо пераходзяць на расейскія камплектуючыя і сыравіну.

Платніцкі ўжо заяўляў, што прадпрыемства «ЛНР» ужо пераарыентуюцца на Расею.

Апошнія навіны