BE RU EN

Амерыканцы прыдумалі 3D-прынтар для друку піцы

  • 18.03.2017, 15:26

Кампанія BeeHex з Агаё заявіла пра цікавы стартап – вытворчасць 3D-друкарак, здольных друкаваць піцы.

Пра гэта піша Хроника.инфо са спасылкай на topgeek.com.ua

Скажам больш – на выпуск такога абсталявання ўжо ёсць інвестары, якія "ахвяравалі" 1 мільён даляраў. Прынтар для друку піцы атрымаў назву Chef 3D, а ягонай адметнай здольнасцю з'яўляецца функцыя друку піцы зададзенай формы і / або з патрэбным малюнкам з начыння.

Паводле папярэдніх падлікаў, прынтар Chef 3D здольны паменшыць выдаткі піцэрняў на 40 – 60 адсоткаў. Бо чалавечае ўмяшальніцтва – мінімальнае. Ну, як, хочаш пакаштаваць друкаваную піцу?

Апошнія навіны