BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе паліва

  • 17.03.2017, 19:06

Паліва даражэе на адну капейку другі раз за апошнія два тыдні.

Кошты паліва ў Беларусі не мяняліся амаль два гады. А тыдзень таму выраслі на 1 капейку. «Белнафтахім» ужо заявіў, што падвышэнне кошту не будзе значным. Сёння ўночы кошты паліва зноў падрастуць. І зноў на адну капейку, піша «Онлайнер».

Чакаецца, што сёння ўначы з 0:00 кошт паліва вырасце на адну капейку. Такім чынам, АІ-95 з заўтрашняга дня будзе каштаваць 1 рубель 21 капейку за літр, АІ-92 — 1 рубель 13 капеек, ДТ — 1 рубель 25 капеек.

Такім чынам, хоць аб значным падаражанні гаворкі не ідзе, кіроўцы ўстурбаваныя, колькі будзе доўжыцца тэндэнцыя «па капейцы на тыдзень».

Апошнія навіны