BE RU EN

Амаль палова інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі залеплівае вэб-камеры

  • 16.03.2017, 20:24

24% беларусаў не адмаўляюць таго, што ўзлом вэб-камеры – рэальнасць.

Паводле звестак апытання ESET у Беларусі 48% інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі заляпляюць стужкай вэб-камеры, праз тое, што асцерагаюцца іх узлому зламыснікамі, паведамляе «Еўрарадыё».

24% беларусаў не адмаўляюць таго, што ўзлом вэб-камеры – рэальнасць. Але гэтая пагроза іх асабліва не турбуе – яны ўпэўненыя, што іх абароніць антывірус.

18% беларускіх рэспандэнтаў асцерагаюцца за вэб-камеры, бо не сумняваюцца ў высокай кваліфікацыі хакераў.

Толькі 10% беларусаў мяркуюць, што дыстанцыйны ўзлом вэб-камеры – выдумкі. 6% мяркуюць, што гэтай пагрозы варта асцерагацца хіба што знакамітасцям.

Апошнія навіны