BE RU EN

Еўрапарламент устурбаваны ўмяшаннем РФ у справы Чарнагорыі

  • 16.03.2017, 19:17

Еўрадэпутаты заклікалі Фэдэрыку Магерыні ўважліва сачыць за расследаваннем справы аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі.

Еўрапарламент выказаў заклапочанасць у сувязі з падазрэннем Расеі ў спробах умяшацца ва ўнутраныя справы краіны Чарнагорыі праз яе жаданне ўступіць у NATO. У цэлым жа еўрапарламентарыі віталі працэс інтэграцыі Чарнагорыі ў ЕЗ, гаворыцца ў паведамленні на сайце ЕП, паведамляе liga.net.

«Еўрадэпутаты ўстурбаваныя магчымымі спробамі Расеі ўплываць на Чарнагорыю і дэстабілізаваць сітуацыю на заходніх Балканах, як гэта было падчас выбараў у кастрычніку 2016 год», - гаворыцца ў паведамленні.

Еўрапарламент заклікаў Чарнагорыю паскорыць тэмпы правядзення рэформ, асабліва падкрэсліўшы патрэбу змагацца з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

Еўрадэпутаты заклікаюць вярхоўную прадстаўніцу ў пытаннях бяспекі і замежнай палітыкі ЕЗ Фэдэрыку Магерыні ўважліва сачыць за расследаваннем справы аб спробе дзяржаўнага перавароту.

16 кастрычніка 2016 года ў Чарнагорыі былі арыштаваныя 20 грамадзян Сербіі, якіх чарнагорскія праваахоўнікі абвінавачваюць у падрыхтоўцы ўзброеных нападаў на дзяржустановы, пастарункі і чыноўнікаў пасля заканчэння галасавання на парламенцкіх выбарах.

10 лістапада Джуканавіч абвінаваціў прарасейскую апазіцыю ў беспасярэдняй датычнасці да сцэнару змовы для гвалтоўнай змены ўрада ў краіне і яго забойства ў дзень выбараў.

20 лютага 2017 года спецыяльны пракурор Чарнагорыі Мілівое Катніч заявіў, што галоўным арганізатарам няўдалай змовы для скідання ўрада Чарнагорыі ў 2016 годзе быў прадстаўнік расейскіх вайсковых структур.

Апошнія навіны