BE RU EN

У Менску кіроўца спыніў рух, каб перавесці дзядулю праз пераход

  • 16.03.2017, 19:19

У Сеціве з'явілася відэа шляхетнага ўчынку сталічнага кіроўцы.

Пешаходны пераход каля Нацыянальнай бібліятэкі ўважаецца за адзін з самых небяспечных у Менску. Траўмы атрымліваюць найперш паджылыя людзі. «Адна з прычын — не паспяваюць скончыць пераход шырокай дарогі за час гарэння зялёнага сігналу святлафора», — пісаў «Анлайнер», звяртаючы ўвагу на праблему яшчэ ў 2014 годзе. Сёння з'явіўся яшчэ адзін відэадовад гэтаму сцвярджэнню.

«Там часцяком такое бывае, зоны бяспекі вельмі не стае, — пракаментаваў запіс карыстальнік Livy. — Пакуль стаялі на святлафоры, адхіліўся пагладзіць ката. А ў гэты час дзядуля нават да сярэдзіны не дапяў».

Сапраўды, найбольш частая прычына аварый з удзелам пешаходаў на гэтым пераходзе — той факт, што людзі не паспяваюць скончыць пераход праезнай часткі, заканчваюць пераход на чырвоны, трапляюць пад самаходы ў далёкім правым шэрагу.

«На запісе відаць, але не чуваць, што ягамосць падзякаваў мяне, — распавёў Арцём, аўтар роліка. — Таксама ён сказаў, што ў яго праблемы са зрокам, і папрасіў давесці да прыпынку — ён адразу за пераходам. У цэлым я праязджаю там нячаста, але праблема з гэтым пераходам відавочная — на форумах не раз з'яўляліся відэа, як людзі не паспяваюць перайсці. Гэты ролік стаў адказам на іншае відэа, першапачаткова я не думаў яго апублікаваць».

Апошнія навіны