BE RU EN

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы сустрэўся з Ананіч

  • 16.03.2017, 16:34

Міністэрства інфармацыі Беларусі прапанавала стварыць пагадненне аб супрацоўніцтве ў інфармацыйнай сферы паміж Беларуссю і Польшчай.

Падрыхтоўку гэтага пагаднення ініцыюе Міністэрства інфармацыі Беларусі. Аб гэтым сказала міністр Лілія Ананіч на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Зюлкоўскім, паведамляе «Радыё Свабода».

Міністр таксама дадала, што ў Беларусі ёсць цэлая лінейка тэлевізійных каналаў, якія могуць знайсці сваё месца ў пытанні інфармацыйнага супрацоўніцтва.

Марэк Зюлкоўскі адзначыў, што апошнім часам у Польшчы вырасла цікавасць да беларускіх СМІ. Усё гэта, паводле ягоных слоў, можа «садзейнічаць умацаванню стасункаў паміж дзвюма краінамі і ідзе на карысць абедзвюх дзяржаў».

Нагадаем, што ўчора падчас «Маршу недармаедаў» у Менску блакавалі незалежны сайт Charter97.org, рэдакцыя якога праз рэпрэсіі ў Беларусі вымушаная працаваць з Варшавы.

Напярэдадні ва ўсёй краіне затрымлівалі журналістаў незалежных СМІ.

Апошнія навіны