BE RU EN

Жыхарка Горадні: Я атрымліваю жабрацкую пенсію, а Лукашэнка ўсюды гастралюе

  • 16.03.2017, 15:39

Людзі не даруюць пагарды да сваіх праблем.

«Што я маю, прапрацаваўшы на вытворчасці 48 гадоў? Калі Лукашэнка падаў сваю кандыдатуру ў 1994 годзе, ён здаваўся пісьменным, зразумелым. Я за яго галасавала. Пасля першага тэрміну я зразумела, што ён падмануў народ. У вярхоўным савеце прыгожыя прамовы гаварыў. Пасля таго, як яго «абралі» на другі тэрмін, я напісала яму ліст, што мне сорамна, што я чалавек, які прапрацаваў 48 гадоў на вытворчасці, атрымліваю такую жабрацкую пенсію, а ён гастралюе па ўсім свеце. Народ настолькі крыўдзяць вось гэтыя паездкі. «Маленькі хлопчык сустрэўся з прэзідэнтам Кітая». Чаму вы ведзяце такую палітыку? Чаму вы труціце беларусаў гэтым пальмавым алеем? Якасную прадукцыю нашу адпраўляюць за мяжу! А нас труцяць! Я з дзіцячага дома, прывыкла жыць на маленькі заробак. Але нашы суды, нашы праваахоўныя органы падпарадкаваныя Лукашэнку, а ён вядзе палітыку знішчэння беларускага народа. Людзі гэтага не даруюць!» - сказала пенсіянерка на Маршы пратэсту ў Горадні.

Cайт Charter97.org вёў онлайн-трансляцыю з «Маршу недармаедаў» у Горадні.

Апошнія навіны