BE RU EN

«Калі скінем гэтага вусатага, я буду ганарыцца сваім удзелам»

  • 16.03.2017, 15:20

Жыхар Горадні распавёў, чаму важна выходзіць на акцыі пратэсту.

«Я вось сёння прыйшоў. З аднаго боку я нічога не вызначаю, але калі скінем гэтага вусатага, я буду ганарыцца сваім удзелам. Надакучыў ужо, проста край. Пры СССР такога страху ў людзей не было, як цяпер адзін чалавек так запужаў усю краіну. Баяцца нават пра яго гаварыць. Годзе ўжо баяцца! Пара выходзіць на вуліцы», - заявіў удзельнік акцыі пратэсту супраць падатку на «дармаедства» ў Горадні.

Cайт Charter97.org вёў онлайн-трансляцыю з «Маршу недармаедаў» у Горадні.

Нагадаем, лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заклікалі суграмадзян з Менска і рэгіёнаў выйсці 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтры сталіцы, а 26 сакавіка - на акцыі пратэсту ў сваіх гарадах.

Апошнія навіны