BE RU EN

Украіна ўвяла санкцыі супраць расейскіх банкаў

  • 16.03.2017, 14:49

Санкцыі будуць дзейнічаць адзін год.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пацвердзіў увядзенне санкцый супраць філіялаў расейскіх дзяржаўных банкаў. Абмежаванні ўвялі ў дачыненні да даччыных аддзяленняў Ашчадбанка, ВТБ, БМ Банка і Промінвестбанка, паведамляе «Радыё Свабода».

У паведамленні на сайце Парашэнкі сказана, што пералічаным банкам забаронена выводзіць грошы з Украіны. Санкцыі будуць дзейнічаць адзін год.

У сераду Рада нацыянальнай бяспекі Украіны даручыла Нацыянальнаму банку і Службе бяспекі цягам сутак унесці прапановы для ўвядзення санкцый у дачыненні да даччыных аддзяленняў расейскіх банкаў у краіне. Прапанова была звязаная з пастановай расейскага Ашчадбанка абслугоўваць кліентаў, якія пакаазваюць у якасці пасведчанні асобы пашпарты так званых «Данецкай і Луганскай народных рэспублік».

18 лютага прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнанні расейскімі ўладамі дакументаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, якія кантралююць прарасейскія сепаратысты.

Апошнія навіны