BE RU EN

Кандыдат Трампа ўзначаліў Нацыянальную выведку ЗША

Сэнат ЗША большасцю галасоў зацвердзіў кіраўніком Нацыянальнай выведкі ЗША Дэна Коўтса.

Сэнат ЗША большасцю галасоў зацвердзіў кіраўніком Нацыянальнай выведкі ЗША былога чальца верхняй палаты Кангрэса, чальца Рэспубліканскай партыі Дэна Коўтса.

Кандыдатура Коўтса была прапанаваная прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Для яго абрання быў патрэбны 51 голас, аднак у выніку ён набраў больш за 70 галасоў, паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Reuters.

Коўтс цягам 16 гадоў быў сэнатарам ад штата Індыяна. У 2001-2005 гадах ён быў амбасадарам ЗША ў Нямеччыне.

Апошнія навіны