BE RU EN

Магілёўцы прагналі «дэпутата» Марзалюка

  • 15.03.2017, 21:37

«Дэпутат» надумаў распавесці абураным магілёўцам пра «правільнасць дэкрэту аб «дармаедах».

Ігар Марзалюк прапанаваў тым, хто трапіў пад дзеянне дэкрэта №3, адысці ў бок, дзе ён будзе «развязваць іх праблемы», паведамляе «Белсат».

- Былі памылкі, было каласальнае глупства! Накладзены мараторый? Накладзены. Дзеянне яго прыпыненае. Падатковыя павінны папрасіць прабачэння ў людзей. Няўдалае дурное выкананне. Але сутнасць дэкрэта правільная... Вы што, не памятаеце «правакацыю» ў 2010 годзе, калі мы ўжо наладзілі стасункі з Еўразвязам? І цяпер гэта паўтараецца.

У пэўны момант натоўп яго стаў перабіваць.

- Заткніся! - сказаў ён у бок.

Невядомая жанчына, мабыць, мясцовая жыхарка, узяла слова:

- Ён заслугоўвае павагі за тое, што выйшаў. Але хай скажа свой заробак! Дзе нашыя 500 даляраў, што абяцаў кіраўнік? Марзалюк есць галубцы і яму яшчэ мяса дададуць! А я ем капусту! Хай «дэпутат» адкажа, дзе працаваць?

Сэнатар пасля выступу пакінуў мітынг.

Апошнія навіны