BE RU EN

Улады спалохаліся акцый пратэсту ў Менску, Гародні і Магілёве

  • 15.03.2017, 21:05

Акцыі пратэсту ў беларускіх гарадах не абышліся без затрыманняў.

У Менску «ціхары» затрымалі больш за дваццаць маладых людзей, якія ўдзельнічалі ў мітынгу. Невядомыя людзі ў цывільным уварваліся ў тралейбус, сілай вывалаклі адтуль некалькіх чалавек, пагрузілі іх у белы мікрааўтобус і павезлі.

Пасажыры спрабавалі не даць маладых людзей у крыўду, скандавалі «Адпусці!», але сілы былі не роўныя. «Ціхары» дзейнічалі вельмі жорстка. Відавочцы паведамляюць аб тым, што хтосьці распыліў у тралейбусе пярцовы газ.

Усяго ў Менску было затрымана амаль 40 чалавек.

Не абышлося без затрыманняў і ў Гародні. Як паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна», у культурнай сталіцы затрымалі трох хлопцаў. Сярод іх быў адзін непаўналетні, якога пазней адпусцілі без складання пратаколу.

У Магілёве міліцыя затрымала не менш за шэсць чалавек. Людзі спрабавалі блакаваць аўтамабіль міліцыі, што спрабаваў вывезці пратэстоўцаў.

Перад пачаткам акцый сайт Charter97.org у Беларусі быў заблакаваны.

Онлайн-трансляцыі акцый пратэсту ў Менску можна паглядзець тут, у Гародні - тут, у Магілёве - тут.

Апошнія навіны