BE RU EN

Шматдзетная маці з Магілёва: Так жыць немагчыма!

Магілёўка на Маршы пратэсту заявіла аб цяжкай эканамічнай сітуацыі ў сям'і ды краіне.

Сённяшняя акцыя ў Магілёве сабрала больш за 500 чалавек. Цяжкай жыццёвай сітуацыяй падзялілася жанчына.

«Я прыйшла падтрымаць людзей, якія сабраўся сёння. Я прадстаўляю просты рабочы клас. У нас шматдзетная сям'я, шэсць чалавек. Муж вымушаны працаваць за 28 рублёў. Карміць за гэтыя грошы сям'ю - немагчыма! У нас завінавачанасць за кватэру, за газ, за святло. Муж разумее, што калі звольніцца з працы — то іншай не знойдзе. Калісьці пошук і гэтай працы нам вельмі цяжка даўся. Давялося абіваць парогі біржы працы, каб атрымаць гэтую вакансію прыбіральніка.

Камуналка расце, кошты растуць. Адзець дзяцей таксама не можам, бярэм рэчы ў знаёмых, у сацыяльных сетках. Я выйшла, каб сказаць пра гэта. Я ведаю, што ў такім становішчы знаходзяцца многія людзі. Так жыць немагчыма! Мне сорамна перад дзецьмі, што я не магу іх адзець і абуць. Бралі крэдыт, каб купіць дзіцячы абутак. Не ведаю, чым заўтра буду карміць дзяцей».

Сайт Charter97.org вёў онлайн-трансляцыю з акцыі пратэсту ў Магілёве.

Апошнія навіны