«Гнаць дзеркачом таго, хто прыдумаў гэты дэкрэт!»
- 15.03.2017, 19:17
Людзі патрабуюць прыцягнуць да адказнасці сапраўдных дармаедаў.
Многія ўдзельнікі акцыі прыехаў з рэгіёнаў. Сваё развязанне цяжкай сітуацыі прапанаваў мужчына з Ваўкавыска:
«Колькі трываць гэтага гада? Толькі ўцякаць ужо яму няма куды! Ніякія замарожванні дэкрэтаў не дапамогуць. Гнаць дзеркачом таго, хто прыдумаў гэты дэкрэт. Дзеркачом паганым іх усіх. Правесці сумленныя выбары! Каб потым не садзіў людзей у турму. Каб не так, як у мінулы раз. У мінулы раз за яго ніхто не галасаваў! У мяне ніводзін знаёмы не галасаваў за яго!»
Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з «Маршу недармаедаў».