BE RU EN

Ірына Вештард: Перамены набліжаюцца!

Не такі доўгі шлях засталося нам прайсці да свабодных выбараў.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард распавяла пра мэты акцыі і настроі людзей.

«Я заўсёды была ўпэўненая, калі нічога не рабіць — нічога не будзе. Я цалкам ўпэўненая - перамены набліжаюцца. Не такі доўгі шлях засталося нам прайсці да свабодных выбараў. Рэальных, сумленных і адкрытых!

Народ абураны, як можна чалавека з вышэйшай адукацыяй адпраўляць фарбаваць плот? Я звяртаюся да ўдзельнікаў Маршу, каб адным з патрабаванняў было вызваленне палітычных зняволеных! Людзі так стаміліся ад цяжкага жыцця. Людзі не маюць намеру трываць такія варункі жыцця!»

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з «Маршу недармаедаў».

Апошнія навіны