На мітынгу была прынятая рэзалюцыя «Маршу недармаедаў»
- 15.03.2017, 17:47
Рэзалюцыю на акцыі зачытаў актывіст руху «За свабоду» Юрый Меляшкевіч.
У рэзалюцыі гаворыцца, што ўлады завялі краіну ў нявыкрутку. Улада ў краіне бескантрольная.
Удзельнікі акцыі патрабуюць скасаваць дэкрэт №3, вызваліць усіх арыштаваных удзельнікаў акцый, прыняць новы эканамічны курс, скасаваць незаконныя дэкрэты і ўказы Лукашэнкі, што ўціскаюць правы людзей, правесці свабодныя выбары.
У выпадку, калі ўлады не адрэагуюць, будуць праведзеныя новыя акцыі з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі.