BE RU EN

Японская кампанія прапанавала арэнду «сяброў» для сумесных сэлфі

Кампанія падасць каталог з непраўдзівымі прыяцелямі.

Японская кампанія Family Romance прапанавала інтэрнэт-карыстальнікам паслугі актораў, якія прыедуць і зробяць з заказчыкам супольныя сэлфі для публікацыі ў сацыяльных сетках. Пра гэта піша Daily Mail.

Двухгадзінная фотасесія каштавацьме восем тысяч ен (блізу 73 даляраў): паведамляе Lenta.ru.

Кампанія падасць каталог з прыяцелямі, з якіх можна выбраць упадабаных актораў, колькасць якіх абмежавана толькі фінансамі заказчыка.

Як растлумачылі ў Family Romance, паслуга можа быць запатрабаваная для тых, у каго мала сяброў, ці, напрыклад, ахвочымі дакучыць былому партнёру пасля растання.

На сайце фірмы ёсць водгукі задаволеных кліентаў. «Я наняў дзесяць актораў з Family Romance, каб яны пабылі маімі сябрамі на вечарыне ў гонар майго дня нараджэння у вядомым гатэлі ў Токіо. Мы там выпілі ў бары з прыгожым выглядам на начную панараму. Потым пайшлі ў мой нумар, выпілі яшчэ, яны падарылі мне вялікі торт, і я зрабіў шмат сэлфі», — напісаў адзін з заказчыкаў.

Апошнія навіны