BE RU EN

Спецдакладчык ААН: Міжнародная супольнасць павінна быць пільнай з Беларуссю

Экспэрт у правах чалавека ААН заклікае Беларусь паважаць свабоду мірных сходаў.

Зварот спецыяльнага дакладчыка ў пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці быў распаўсюджаны як рэакцыя на паведамленні аб масавых затрыманнях актывістаў, якія пратэставалі супраць дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Дэкрэт Лукашэнкі прадугледжвае аплату збору грамадзянамі, якія працуюць менш за 183 дзён у год і не з'яўляюцца афіцыйнымі беспрацоўнымі. Пасля таго як у мінулым месяцы пачалася рэалізацыя дэкрэту, тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту.

Харашці назваў дэкрэт «адвольнай і жорсткай мерай», якая, паводле ацэнак, закранае больш за 470000 беларусаў.

«Гэтыя людзі не толькі маюць пазнаку «дармаедаў грамадства», але і павінны выплаціць значную суму ў суме, эквівалентнай 250 даляраў ЗША, што складае каля двух трацін сярэдняга заробку ў Беларусі».

Пасля дэманстрацый, якія прайшлі цягам некалькіх тыдняў у многіх рэгіёнах краіны, Лукашэнка, як паведамляецца, прыпыніў аплату збору тэрмінам на год. Тым не менш, ён таксама падкрэсліў, што не збіраецца скасоўваць дэкрэт.

«Я ўважліва сачу за развіццём сітуацыі, і атрымаў вартыя даверу паведамленні аб затрыманні як мінімум 70 чалавек, якія мірна пратэставалі супраць Дэкрэту, а таксама 18 журналістаў, якія асвятляюць гэтыя акцыі», - сказаў Харашці.

«Я асабліва уважлівы праз добра вядомую празмерную рэакцыю ўладаў на грамадскія пратэсты ў мінулым. Дэманстрацыі ў 2010 годзе скончыліся масавым гвалтам і адвольнымі арыштамі, якія ў той час прымусілі міжнародную супольнасць стварыць гэты мандат, уладальнікам якога я з'яўляюся на працягу апошніх пяці гадоў.

Перыядычнае вяртанне ўладаў да гвалтоўнай рэакцыі робіць сітуацыю дастаткова нявызначанай і можа пагражаць яе далейшаму пагаршэнню. Небяспека эскалацыі ўжо часткова матэрыялізавалася, бо некалькі лідараў апазіцыі, Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, між іншым, былі прысуджаныя да арыштаў тэрмінам на 15 дзён», - падкрэсліў Харашці.

«У той час як міжнародная супольнасць не павінна губляць пільнасці, я заклікаю ўлады Беларусі спыніць акты гвалту і прыгнёту, а таксама паважаць свабоду мірных сходаў», - сказаў Харашці.

Апошнія навіны