У Twitter выпадкова адгадалі назву новай кнігі Джоан Роўлінг
- 15.03.2017, 11:16
Назву адгадаў адзін з чытачоў.
Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг, вядомая па серыі кніг пра чараўніка Гары Потэра, прапанавала сваім падпісчыкам у Twitter адгадаць назву свайго новага твора з цыкла пра дэтэктыва Страйка. У запісе яна паказала колькасць літар і адзначыла, дзе ў словах прысутнічаюць дзве ангельскія літары h, піша Lenta.ru.
Запіс Роўлінг набраў амаль тысячу спасылак. Падпісанты выказалі здагадку, што кніга называецца «Смяротнае чылі» (Lethal Chili), «Магутны насарог» (Mighty Rhino), «Восемдзесят чаравікаў» (Eighty Shoes), «Пюрэ з чыпсаў» (Mashed Chips) і «Авечка-свавольніца» (Mayhem Sheep).
Праз гадзіну пасля публікацыі запісу Роўлінг, адзін з падпісчыкаў адгадаў, што чарговы раман брытанскай пісьменніцы будзе называцца «Смяротны белы» (Lethal White).
Роўлінг паабяцала даслаць яму асобнік кнігі з аўтографам, як толькі яна завершыць новы раман. Яна папрасіла пераможцу напісаць свой адрас.
Трылогія Роўлінг пра Кармарана Страйка выходзіла з 2013 да 2015 года. Галоўны герой — вайсковец у адстаўцы, які працуе прыватным дэтэктывам. Пасля серыі «Гары Потэр» Роўлінг публікавала кнігі для дарослых пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт.