BE RU EN

У Нідэрландах праходзяць выбары ў парламент

Асноўная барацьба разгортваецца паміж правалібераламі і ультраправымі.

У Нідэрландах праходзяць выбары ў парламент, да якіх прыкаваная пільная ўвага ва ўсім свеце. Галасаванне, як лічаць экспэрты, стане праверкай нацыяналістычных пачуццяў грамадзян і пакажа, як умацоўваецца ў краіне папулізм, паведамляе bbc.com.

Асноўная барацьба, як чакаецца, разгорнецца паміж партыямі Герта Вільдэрса і Марка Рутэ.

За 150 месцаў у парламенце змагаюцца 28 партый, аднак галоўная барацьба разгорнецца паміж двума партыямі. Асноўныя прэтэндэнты на перамогу - праваліберальныя «Народная партыя за свабоду і дэмакратыю» дзейнага прэм'ер-міністра краіны Марка Рутэ і вельмі правая «Партыя свабоды» Герта Вільдэрса, якая выступае супраць іміграцыі і ісламу.

Рутэ казаў, што выбары - гэта магчымасць для выбарцаў "перамагчы кепскі выгляд папулізму". Вілдэрс мае намер вывесці Нідэрланды са складу Еўрапейскага звязу, зачыніць усе мячэці і забараніць Каран.

Паводле звестак апытанняў грамадскай думкі, на працягу перадвыбарнай кампаніі партыя Вільдэрса лідзіравала, але адрыў не быў значным.

Выбары ў краіне праходзяць на фоне дыпламатычнага скандалу паміж Нідэрландамі і Турцыяй.

Стасункі паміж Анкарой і Амстэрдамам рэзка пагоршыліся пасля таго як улады Нідэрландаў не дазволілі двум турэцкім міністрам сустрэцца з суграмадзянамі, якія пражываюць у Ратэрдаме.

Апошнія навіны