BE RU EN

Адхіленую прэзідэнтку Паўднёвай Карэі выклікалі на допыт

Пак Кын Хе павінна даць паказанні следству.

Былая прэзідэнтка Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе выкліканая на допыт 21 сакавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на паведамленне пракуратуры. Юрысты былой прэзідэнткі пацвердзілі, што атрымалі апавяшчэнне аб даце і будуць супрацоўнічаць са следствам.

10 сакавіка Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі аднагалосна падтрымаў імпічмент прэзідэнта, у сувязі са здрадай даверу народа і грубым парушэннем закон. Выбары новага лідара павінны прайсці на працягу 60 дзён – 9 траўня.

65-гадовая Пак Кын Хе падазраецца ў змове са сваёй сяброўкай Цой Сун Сіль, якая знаходзіцца цяпер пад арыштам, для аказання ціску на буйны бізнэс краіны. Цой Сун Сіль ставіцца ў віну вымагальніцтва ў прадпрымальнікаў 77,4 млрд вон ($65,7 млн), якія пералічваліся ў яе фонд. Следства мяркуе, што ад яе дзеянняў пацярпелі такія кампаніі, як Samsung, Hyundai Motor, POSCO, KT. фактычны кіраўнік Samsung Лі Чжэ Ен быў арыштаваны ў падазрэнні ў карупцыі, сваёй віны ён не прызнае.

Апошнія навіны