BE RU EN

Naviband выступіць другім у другім паўфінале «Еўравізіі»

  • 14.03.2017, 20:01

На афіцыйным сайце «Еўравізіі-2017» з'явіўся парадак выступаў удзельнікаў міжнароднага песеннага конкурсу з 43 краін.

Беларускі дуэт Naviband выступіць другім у другім паўфінале. Перад нашымі артыстамі будзе выступаць прадстаўнік Аўстрыі, паведамляе «Еўрарадыё».

Як вядома, беларускія музыкі будуць спяваць песню «Гісторыя майго жыцця». Нядаўна дуэт зрабіў новую версію свайго твора.

Раней з'яўляліся звесткі, што букмекеры аддаюць перамогу на конкурсе Італіі, на другім месцы ідзе Бэльгія, на трэцім - Швэцыя.

Апошнія навіны