BE RU EN

Заўтра чакаецца да +9 градусаў

  • 14.03.2017, 19:24

Хмарнае з прасвятленнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 15 сакавіка.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уночы на паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, магчымы мокры снег. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні, 5-10 мэтраў на сэкунду, удзень чакаюцца парывы да 14 мэтраў на сэкунду.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў. Удзень чакаецца +3...+9 градусаў.

Апошнія навіны