BE RU EN

У Дрыбінскім раёне вартаўнік скраў трактар, каб з'ездзіць да каханай

  • 14.03.2017, 12:23

Да дзяўчыны хлопец даехаў, але, вяртаючыся назад, з'ехаў у кювет.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за ўгон транспартнага сродку ў дачыненні да 30-гадовага жыхара вёскі Кароўчына Дрыбінскага раёна. Падазраваны працаваў вартаўніком у фермерскай гаспадарцы ў суседняй вёсцы Шастакі і ўначы, падчас дзяжурства, скраў трактар МТЗ-80, каб з'ездзіць да сваёй дзяўчыны, піша sb.by.

— Ён не меў ні пасведчання кіроўцы, ні навыкаў кіравання. І ўсё ж з хлява, размешчанага на вытворчай базе фермерскай гаспадаркі, скраў трактар і адправіўся на ім на спатканне, кінуўшы даручаную яму тэрыторыю без нагляду. Да дзяўчыны ў найбліжэйшую вёску неяк даехаў, а на світанні, вяртаючыся назад, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Праўда, трактар амаль не пацярпеў, і гора-кіроўца нават здолеў угаварыць знаёмага механізатара выцягнуць яго з кювета на другім трактары. Машыну выцягнулі і паставілі на месца. Аднак дырэктар фермерскай гаспадаркі, прыйшоўшы на працу, і ўсё роўна заўважыў, што ўначы тэхнікай хтосьці карыстаўся, і заявіў у міліцыю, — распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

З працы мужчыну звольнілі. Цяпер яму пагражае пакаранне аж да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны