BE RU EN

Пенсіянер з Горадні: «Прашу прабачэння, што галасаваў за Лукашэнку»

  • 14.03.2017, 11:38

Права беларусаў на ўдзел у мірных сходах замацавана Канстытуцыяй.

У Горадні за ўдзел у «Маршы недармаедаў» сёння судзяць 13 чалавек

Як паведамляе «Радыё Свабода», пенсіянер Мікалай Салянік заявіў на працэсе:

«Я не ўхваляю гэты антынародны дэкрэт».

Падсудны працытаваў Канстытуцыю, артыкулы, якой гарантуюць правы грамадзян на мірныя сходы і мітынгі:

«Што я парушыў з гэтай Канстытуцыі? Я вінаваты, што выбіраў гэтага чалавека прэзідэнтам і прашу прабачэння ва ўсіх, хто тут прысутнічае. Мне крыўдна за краіну. Я ганаруся, што быў на гэтым мітынгу, хоць і трапіў туды выпадкова».

Мікалай Салянік заявіў адвод суддзі, але адвод не быў задаволены.

Апошнія навіны