BE RU EN

Невядомыя накінулі пятлю на шыю помніка гарадавому ў Менску

  • 13.03.2017, 12:32

Помнік расейскаму гарадавому выявілі раніцай у Менску ў незвычайным выглядзе.

У Менску затрымалі актывіста Вячаслава Касінерава. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта накінуў пятлю на шыю нядаўна адкрытаму помніку гарадавому на вуліцы Гарадскі Вал. Праваабарончы цэнтр «Вясна» інфармуе, што распачатая крымінальная справа.

У інтэрнэце з'явілася відэа гэтай акцыі. У ім адзначаецца, што яе арганізатары выступілі «супраць міліцэйскіх рэпрэсій».

Касінераў раней праходзіў паводле «справы графіцістаў».

скриншот с видео

Апошнія навіны