BE RU EN

Лукашэнка рыхтуецца ўвесці надзвычайнае становішча?

  • 13.03.2017, 11:30

Рэжым у паніцы ад Маршаў абураных беларусаў, якія прайшлі па ўсёй краіне.

У рэдакцыю Charter97.org прыйшоў ліст з інфармацыяй, што ўладамі рыхтуецца ўвядзенне надзвычайнага становішча. Мы не ўпэўненыя ў праўдзівасці гэтай інфармацыі, але ўважаем неабходным яе апублікаваць.

У лісце прыводзіцца змест указа Лукашэнкі аб увядзенні надзвычайнага становішча:

«... Увесці з 0 гадзін 00 хвілін 15 сакавіка 2017 г. надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

На перыяд надзвычайнага становішча:

а) забараніць правядзенне мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый, а таксама іншых масавых мерапрыемстваў;

б) забараніць правядзенне забастовак;

у) абмежаваць доступ да сеткі Інтэрнэт, да сацыяльных сетак і навінавых сайтаў;

г) абмежаваць доступ да мабільнай сувязі.

На перыяд надзвычайнага становішча ўсталяваць:

а) асаблівы парадак перамяшчэння ў зоне надзвычайнага становішча, які ўключае дагляд транспартных сродкаў;

б) узмоцненую ахову грамадскага парадку і аб'ектаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва;

у) праверку дакументаў у месцах скаплення грамадзян, а ў выключных выпадках асабісты надгляд рэчаў, жылля і транспартных сродкаў;

г) выправаджэнне парушальнікаў грамадскага парадку, якія не з'яўляюцца жыхарамі гэтай мясцовасці, да месца іх пастаяннага пражывання або за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за іх кошт».

Апошнія навіны