BE RU EN

Навукоўцы назвалі пяць прычын спаць на левым баку

  • 10.03.2017, 10:10

Для таго каб высыпацца і быць бадзёрым на працягу дня, неабходна ведаць пра даволі просты сакрэт.

Чаму лепш спаць на левым баку, выданню orthodox.od.ua распавялі медыкі.

Па-першае, вы не будзеце храпці.

Па-другое, забудзеце пра пякотку. Але калі перавернецеся на правы бок, рызыкуеце атрымаць яе зноў.

Па-трэцяе, гэта паляпшае страваванне. Менавіта калі спаць на левым баку, ежа хутчэй праходзіць шлях з тонкай у тоўстую кішку.

Па-чацвёртае, паляпшае стан селязёнкі.

Па-пятае, спрыяльна ўплывае на здароўе сэрца. Менавіта ў такім становішчы для сну сэрца адпачывае, бо на яго ідзе меншая нагрузка.

Апошнія навіны