BE RU EN

CNN даведаўся пра імя кандыдата на пасаду амбасадара ЗША ў РФ

  • 1.03.2017, 21:05

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2012 года можа стаць амбасадарам у Расеі.

Былы губернатар штата Юта і кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2012 года Джон Хантсман вядзе перамовы з дзяржсакратаром Рэксам Тылерсанам з нагоды свайго прызначэння паслом у Расеі.

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на неназваныя крыніцы, у тым ліку чыноўніка Белага дома.

Суразмоўца, блізкі да Хантсмана, распавёў тэлеканалу, што экс-губернатар ужо гутарыў з гэтай нагоды з некалькімі дарадцамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і, напэўна, з самім амэрыканскім прэзідэнтам.

На пачатку 1990-х гадоў Хантсман працаваў паслом ЗША ў Сінгапуры, у 2005-2009 гадах ён быў губернатарам Юты, у 2009-2011 гадах — паслом у Кітаі.

Апошнія навіны