BE RU EN

Пуцін прызнаў ужывання допінгу расейскімі спартоўцамі

  • 1.03.2017, 12:24

Прэзідэнт РФ заявіў, што допінг меў месца сярод атлетаў.

«Сістэма антыдопінгавага кантролю ў Расеі, якая існавала дагэтуль, не спрацавала, - заявіў, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на нарадзе ў Краснаярску ў падрыхтоўцы да Універсіяды 2019 года, піша bbc.com.

«Гэта абсалютна непрымальна, і гэта значыць, што расейская сістэма кантролю за непрымяненнем допінгу не спрацавала, і гэта наша віна», - распавёў Пуцін .

Расейскі прэзідэнт разлічвае, што Следчы камітэт высветліць, хто вінаваты ў гэтай сітуацыі.

«Самае галоўнае заключаецца ў тым, што мы павінны прыслухацца, нягледзячы на гэтыя прамашкі ў працы незалежнай камісіі (камісія Макларэна), да таго, што яна зрабіла, да вынікаў яе працы. Мы павінны прыслухацца да патрабаванняў ВАДА. Таму што трэба прызнаць, што ў нас ёсць дакладныя, выяўленыя выпадкі допінгу», - сказаў Пуцін.

Апошнія навіны