BE RU EN

Пракурор запатрабаваў пяць гадоў «хіміі» для былога начальніка Баранавіцкай ДАІ

  • 1.03.2017, 11:00

У Ляхавічах працягваецца суд над Андрэем Ваўкавыцкім, які збіў на пераходзе жанчыну ў вёсцы Дарава.

Дзяржаўны абвінаваўца назваў справу неардынарнай, таму што вінаваты не проста супрацоўнік ДАІ, а выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі, піша intex-press.by.

Са слоў пракурора, Андрэй Ваўкавыцкі ведаў пра расстаноўку сіл на дарозе і ведаў, што калегі яго не спыняць. «Аднак яго спыніла дзяўчына, якая загінула. Падсудны страціў пільнасць за стырном, бо быў моцна п'яны і гэта не дазволіла яму своечасова затармазіць».

Дзяржаўны абвінаваўца дадаў, што дапытаныя супрацоўнікі ляхавіцкай ДАІ пацвердзілі, што абвінавачваны быў моцна п'яны. Пра гэта кажуць і розныя экспэртызы.

Пракурор папрасіў суд прызнаць Ваўкавыцкага вінаватым паводле частцы 4 артыкула 317 і прызначыць пакаранне ў выглядзе 5 гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з выплатай кампенсацыі пацярпеламу. Час знаходжання пад вартай пракурор папрасіў залічыць у тэрмін.

Змякчальнымі абставінамі, на думку пракурора, з'яўляюцца дзеці і поўнае прызнанне віны Ваўкавыцкім. Абцяжарваючымі – грубае парушэнне правілаў дарожнага руху.

Апошнія навіны